Вільня не дасць Мінску інфармацыю пра "мішак", калі адчуе палітыку?
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне Сейма Літвы Арвідас Анушаўскас.
Па яго словах, літоўскія палітыкі ўлічылі негатыўны досвед, атрыманы ў справе Алеся Бяляцкага. Нагадаем, што крымінальную справу на беларускага праваабаронцу пачалі паводле звестак, атрыманых ад Літвы. Цяпер свае высновы па падобных запытах мусяць даць адразу некалькі ўстаноў, кажа палітык.
Арвідас Анушаўскас: "У гэтым выпадку, я мяркую, таксама будзе ўлічвацца тое, што ў сувязі з гэтым інцыдэнтам былі затрыманыя некалькі чалавек. Нягледзячы на тое, што шведскія пілоты і тая арганізацыя, якая арганізавала гэты палёт, хоць нейкі удзел грамадзян Беларусі ў гэтай акцыі адмаўляюць. Таму, калі нашы ўстановы ўбачаць любыя палітычныя матывы ў распачатых крымінальных справах, то інфармацыя можа і не быць прадастаўленая".
Фота — 15min.lt