Віцебскі баскетбольны клуб “Лакаматыў-КіС” перайменавалі ў “Рубон”

Упершыню пад новай назвай віцебскія баскетбалісты выйдуць на пляцоўку ў першым матчы 20-га чэмпіянату Беларусі. 21 кастрычніка дома яны будуць змагацца з СБК “Асіповічы”.

Да гэтага віцебская каманда мела двайную назву ў гонар сваіх спонсараў — чыгункі і мясцовага прадпрыемства “КіС”, вытворцы верхняй вопраткі і трыкатажу. А яшчэ раней называлася “Шыком”, проста “Лакаматыў”, паведамляе сайт “Народныя навіны Віцебска”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі