Вынікі даследавання: чвэрць запісаў у Twitter — смецце
Даследаванне наконт таго, якія твіты выклікаюць найбольшую цікавасць карыстальнікаў Twitter, правялі амерыканскія навукоўцы.
Амаль паўтары тысячы чалавек на працягу 19 дзён ацэньвалі запісы ў 2 тысячах акаўнтаў. Высветлілася, што цікавасць карыстальнікаў выклікаюць толькі 36% запісаў, якія з'яўляюцца ў Twitter, 25% твітоў раздражняюць, а 39% пакідаюць людзей абыякавымі.
Даследчыкі прыйшлі да высновы, што папулярным не можа быць твіт, які ўтрымлівае старую навіну. Пры гэтым сярод запісаў з нейкай новай інфармацыяй найбольшую ўвагу прыцягваюць твіты з эмацыйнай ацэнкай паведамлення, адзначае Газета.Ru.