Як размяркоўваюць выпускнікоў-педагогаў?

120406 Martin Razmerkavanne.mp3

Каб размеркавацца ў вёску Буча, Наталля сама брала накіраванне ў раённым аддзеле адукацыі.

“Паеду працаваць бліжэй да бацькоў. Бо ў Мінску без мужа не справіцца, за пакой заплаціць не хопіць”, - тлумачыць студэнтка БДПУ.

Па размеркаванні яна будзе у 40 кіламетрах ад дому. Заробак невялікі – 2,5 мільёны. Цяпер задумваецца, што можа было б лепш плаціць за вучобу.

“... і потым пайсці працаваць не ў школу, бо не ўсе хочуць там працаваць”, - даводзіць выпускніца.

“Найперш разглядаем персанальныя заяўкі. Напрыклад, дзяўчына зрабіла сабе рэгістрацыю, жыве ў Мінску. Ну не будзем жа мы яе ў Чэрыкаўскі раён адпраўляць. Былі выпадкі, калі ў банк размеркавалі. А здараецца не хапае месца і прыходзіцца даваць свабодныя дыпломы”, - расказваюць Еўрарадыё у дэканаце факультэта беларускай і рускай філалогіі БДПУ.

Студэнты самі нясуць заяўкі на размеркаванне. Калі б не прыносілі, маглі б атрымаць свабодны дыплом.

У Хойніках, на мяжы з чарнобыльскай зонай заявак хапае. Летась было 38 чалавек.

 “Да нас заўжды прыязджае на працу каля 40 чалавек. Летась было 38 чалавек”, - распавядаюць Еўрарадыё ў Хойніках. І столькі ж маладых спецыялістаў трэба на працу ў абластны горад Брэст!

Пасля дзвухгадовай адпрацоўкі бягуць з раёнаў асабліва хлопцы.

“Мужчыны адпрацоўваюць 2 гады і з’язджаюць. Бо ў асноўным гаражане прыязджаюць у сельскія школы. Ім цяжка, яны з’язджаюць”, - скардзяцца ў Ляхавіцкім Упраўленні адукацыі.

Дарэчы, ВНУ могуць размяркоўваць і платнікаў, па жаданні выпускнікоў. Летась, на ўвесь БДПУ такіх было толькі 28 чалавек. Ці не збягуць пасля двух гадоў размеркавання…

План размеркавання на Фізічным факультэце БДПУ

План размеркавання на факультэце Прыродазнаўства БДПУ

Фота 1: flickr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі