Ярмошына: безальтэрнатыўных акругаў ужо 16

Паводле слоў старшыні ЦВК, безальтэрнатыўных акругаў няма толькі ў Мінску і Віцебскай вобласці.

"Заўсёды кепска, калі няма альтэрнатывы, калі выбарчыя акругі застаюцца з адным кандыдатам. Гэта не на карысць выбарам", — цытуе Лідзію Ярмошыну БЕЛТА.

Старшыня ЦВК падкрэслівае, што калі кандыдаты, якія засталіся ў безальтэрнатыўных акругах, не набяруць больш за 50% галасоў выбаршчыкаў, то ў такой акрузе выбары не адбудуцца.

Нагадаем, з 18 верасня ідзе датэрміновае галасаванне. Асноўны дзень галасавання — 23 верасня. Паводле Ярмошынай, засталіся 294 кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі