Ярмошына: Мінабароны даклала — яўка 100%!

Пра гэта заявіла падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына:
120923_iarmoszyna.mp3
“Зараз мне дакладаў прадстаўнік Міністэрства абароны, дзе цалкам завершаныя выбары на 33-х участках, утвораных на тэрыторыі вайсковых частак. Справа ў тым, што іх усяго 39, але 33 — чыста Міністэрства абароны. Ёсць яшчэ унутраныя войскі і ёсць яшчэ Памежны камітэт — 6 участкаў. Выбары адбыліся, яўка выбаршчыкаў, што не дзіўна, была 100 адсоткаў”.

Па словах Ярмошынай, каля адной траціны выбарчых участкаў у вайсковых частках наведалі міжнародныя назіральнікі з місіі АБСЕ.


Усяго ж, па звестках ЦВК на 14-ю гадзіну, выбары адбыліся на тэрыторыі 58 выбарчых акругаў. Там яўка выбаршчыкаў — больш за 50 адсоткаў. Традыцыйна адстае Мінск — там яўка пакуль далёкая ад таго, каб было прызнана, што выбары адбыліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі