Ярмошына папярэджвае, што на выбарах рыхтуюцца правакацыі

Пра гэта старшыня Цэнтравыбаркаму заявіла ў панядзелак у інтэрв'ю Беларускай тэлевізіі. Таксама яна папярэдзіла што выбарчая кампанія ў Палату прадстаўнікоў будзе "нервовай".

Нагадаем, што на мінулым тыдні Лідзія Ярмошына ўдзельнічала ў семінары АБСЕ "Дэмакратычныя выбары і назіранне за імі" ў Вене. Па словах чыноўніцы, на семінары праявіліся двайныя стандарты АБСЕ, бо заходнія краіны спрабавалі вучыць прадстаўнікоў постсавецкіх дзяржаваў. Ярмошына заяўляе, што толькі дзеля такога павучання ёй упершыню за апошнія 8 гадоў далі магчымасць прыехаць на тэрыторыю Еўрасаюзу.

Фота — belarus.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі