Яшчэ адна група нелегалаў перасякла беларуска-польскую мяжу
Польскія памежнікі затрымалі яшчэ чацвярых нелегальных мігрантаў.
Затрымаць ураджэнцаў Аўганістану стала магчыма дзякуючы інфармацыі ад мясцовых жыхароў. Аб гэтым паведамляе Падляшскі аддзел памежнай службы.
Адзначым, што ў гэтым годзе назіраецца наплыў нелегальных мігрантаў, якія змаглі абмінуць памежныя кардоны.
19 красавіка прадстаўнікі Дзяржаўнага памежнага камітэту заявілі, што Беларусь пераглядае свае падыходы да арганізацыі аховы мяжы з Еўрасаюзам. Беларускія памежнікі цяпер будуць менш увагі звяртаць на тых, хто выязджае з краіны. Зроблена гэта будзе ў адказ на санкцыі з боку Еўрасаюза.