Юлія Цімашэнка аб'явіла галадоўку супраць фальсіфікацыі выбараў

Як паведамляе УНІАН, у панядзелак у Харкаве быў агучаны ліст Юліі Цімашэнкі. У ім яна падкрэслівае, што парламенцкія выбары былі цалкам сфальсіфікаваныя, чаго не было за ўсю гісторыю незалежнай Украіны.

Цімашэнка лічыць, што ў зняволенні яна мае толькі адну магчымасць публічна заявіць пра свае адносіны да фальсіфікацый — гэта аб'явіць галадоўку.

Нагадаем, паводле ЦВК Украіны, пасля апрацоўкі 70% пратаколаў участковых выбарчых камісій "Партыя Рэгіёнаў" мае 33,41%, "Бацькаўшчына" — 23,04%, Кампартыя — 14,48%, "УДАР" — 13,16%, "Свабода" — 8,97%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі