З’явіўся законапраект, які ўводзіць штраф за доступ да забароненых сайтаў

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 20 кастрычніка прынялі ў другім чытанні законапраект, які ўводзіць штраф для інтэрнэт-правайдэраў, якія адкрыюць доступ да забароненых сайтаў. Памер штрафу складзе ад 350 тысяч да 1 мільёна. Азнаёміцца з новым законапраектам можна на нацыянальным прававым партале. Магчымыя змены датычаць не толькі абмежавання доступу на забароненыя сайты, але таксама рэкламы на замежных сайтах і ўвядзення штрафу за адсутнасць у правайдэра базы дадзеных карыстальнікаў паслуг.

Нагадаем, у пачатку кастрычніка стала вядома, што ў спіс абмежаванага доступу пакуль трапілі 25 сайтаў. Сярод іх – "Хартыя ‘97", блог Яўгена Ліпковіча, электронны абменнік валют "Пракаповіч", "Беларускі партызан", сайт праваабарончага цэнтра "Вясна", а таксама 20 парнаграфічных і экстрэмісцкіх старонак.

"Чорны спіс" з'явіўся згодна з пастановай аператыўна-аналітычнага цэнтра ад 29 чэрвеня 2010 года. Доступ да гэтых рэсурсаў недаступны ў дзяржаўных установах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі