З 1 чэрвеня мінчукі аплочваюць 100% кошту вывазу і абясшкоджвання адходаў
Адпаведнае рашэнне прынятае ў Мінгарвыканкаме.
З 1 чэрвеня 2011 года жыхары Мінска напоўніцу аплочваюць выдаткі па вывазу і абясшкоджванні цвёрдых бытавых адходаў (ЦБА). Гэта прадугледжана рашэннем Мінгарвыканкама ад 19 траўня 2011 г. №1245.
“Падпісанае зараз рашэнне выканкама па вывазе і абясшкоджванні цвёрдых бытавых адходаў. Насельніцтва будзе вяртаць 100% выдаткаў”, — паведамілі Еўрарадыё ў дзяржаўным аб’яднанні “Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка”.
Што праўда, “жыроўкі” гэтае падвышэнне тарыфаў абцяжарыць нязначна:
ДА “Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка”: “Падвышэнне будзе недзе на 400 рублёў за месяц на чалавека”.
Раней тарыф на вываз ЦБА складаў 4764 рублёў за кубічны метр. З 1 чэрвеня ён узрастае да 9697 руб./м3. Абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў цяпер каштуе 3426 руб./м3.