З 1 лістапада кошт праезду ў Мінску плануюць павысіць да 1300 рублёў
Кошт праезду на маршрутках складзе каля 4,5 тысяч рублёў.
Такім чынам, гарадскія ўлады пацвердзілі свой ранейшы намер істотна павялічыць аплату за праезд у сталічным транспарце. Паводле БЕЛТА, цягам гэтага тыдня гарвыканкам прыме адпаведнае рашэнне, якое павінна будзе прайсці ўзгадненне ў Міністэрстве эканомікі.
Са словаў дырэктара прадпрыемства “Сталічны транспарт і сувязь” Валерыя Шкуратава, кошт талончыка ці жэтона ў метро ў 950 рублёў — гэта толькі 35% ад рэальнага кошту праезду. Між тым мінскі транспарт павінен развівацца, у прыватнасці трэба дабудоўваць новыя станцыі метро. Таму талоны так рэзка даражэюць.
Фота: ale.by