З 14 жніўня пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты
Яна працягнецца да 23 жніўня.
Акруговыя выбарчыя камісіі з аўторка пачнуць прымаць дакументы кандыдатаў на месца ў Палаце прадстаўнікоў.
Як паведамляе БЕЛТА, рашэнне пра рэгістрацыю кандыдата ў дэпутаты прымае акруговая камісія той акругі, па якой ён балатуецца.
У двухдзённы тэрмін пасля рэгістрацыі кандыдаты мусяць атрымаць пасведчанні. З дня рэгістрацыі і да 22 верасня ўключна будзе праходзіць перадвыбарчая агітацыя.
Нагадаем, асноўны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў прызначаны на 23 верасня.
Фота — bymedia.net