З 15 красавіка арганізуюць збор грошай для пацярпелых праз тэлефанаванні
Лінія для збору сродкаў у дапамогу пацярпелым ад тэракта ў метро будзе працаваць ў кругласутачным рэжыме з 10.00 15 красавіка да 20 красавіка.
Па ўваходным тэлефанаванні на гэтую лінію грамадзяне будуць пералічваць на дабрачынны рахунак 2 тысячы рублёў.
Каб пералічыць грошы, трэба ў названыя тэрміны набраць нумар 8-810-055-03-03 (поўнасцю 11 лічбаў) на стацыянарным тэлефоне ў Беларусі. Для тых, хто патэлефануе, будзе гучаць тэкст: "Ваша дапамога пацярпелым прынята", паведамляе БелаПАН.