З Брэсцкага офісу АГП зніклі партыйныя дакументы
Сёння зранку сябры арганізацыі прыйшлі ў сваю сядзібу, але не знайшлі дакументы і яшчэ шмат якія рэчы.
Са словаў выканаўца абавязкаў старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзіміра Вуека, знікла частка тэчак з унутранай партыйнай дакументацыяй, большасць запоўненых уліковых бланкаў арганізацыі. Сярод іншых стратаў — сцяг АГП, расцяжка з партыйнай сімволікай, болей за 20 асобнікаў кніг Някляева.
Пры гэтым няма следу ўзлому дзвярэй і вакна, не кранутая агртэхніка ды іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, перадае БелаПАН. Прадстаўнікі АГП лічаць, што гэта была наўмысная правакацыя, а не звычайны крадзеж.