З-за пажараў у Галівудзе пацярпеў дом Джыма Морысана
Паліцыя і пажарныя Лос-Анджэлеса працягваюць весці барацьбу з узгараннямі.
Паведамляецца, што адно з узгаранняў адбылося ў доме саліста амерыканскага рок-гурта The Doors Джыма Морысана.
Шматлікія пажары адбываюцца ў Галівудзе з-за падпалу аўтамабіляў, прыпаркаваных паблізу. Паліцэйскім пакуль невядома, хто стаіць за гэтым. Агулам узгаранні былі зафіксаваныя ў 35 жылых памяшканнях. Паведамленняў аб ахвярах пакуль не паступала. Паліцыя Лос-Анджэлеса пераведзена ў стан павышанай гатоўнасці, інфармуе ВВС.