З-за снегападаў без святла застаюцца Ельскі і Нараўлянскі раёны

Як паведамляе БелаПАН, у Ельскім раёне прыкладна 70% тэрыторыі застаецца без электрычнасці. У суседнім Нараўлянскім райвыканкаме кажуць, што электрычнасці не было ў дзесяці вёсках, а цяпер знікла святло і ў самім раённым цэнтры.

Праблемы пачаліся з-за вялікіх снегападаў. Верхавіны дрэў, якія зламаліся пад цяжарам снегу, пашкодзілі электралініі ў лясным масіве. Паўсюдна вядуцца аднаўленчыя работы.

Праблемы са святлом і вадой працягваюцца ў Мазырскім раёне. Праблемы з водазабеспячэннем узніклі з-за таго, што знікла электрычнасць на водазаборы. Цяпер электразабеспячэнне адноўлена, але пакуль вада не дайшла да спажыўцоў. У некаторых мікрараёнах Мазыра пакуль няма і электрычнасці.

Жыхары Мазыра растопліваюць снег — няма вады (фота)

Фота — bymedia.net