З-за выступаў кандыдатаў матчы мінскага "Дынама" пакажуць у запісе
"Зубры" стартуюць у чарговым чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі 6 верасня.
У гэты дзень гасцявы матч з "Нафтахімікам" пачынаецца а 18-й гадзіне па беларускім часе. Паколькі а 19-й на тэлеканале "Беларусь-2" пачынаюцца выступы кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, хакей пакажуць толькі ў запісе, пачынаючы ад 20-й.
Таксама ў запісе пакажуць матчы з "Салават Юлаевым" (10 верасня, у гасцях) і са "Слованам" (13 верасня, дома). А вось паядынкі з "Ак Барсам" (8 верасня, у гасцях), з ЦСКА (15 верасня, дома) і з клубам "Леў" (17 верасня, дома) пакажуць у жывым эфіры, інфармуе прэс-служба ХК "Дынама" (Мінск).
Фота — hcdinamo.by