За год беларусаў стала менш на 1900 чалавек
Аднак статыстыкі заяўляюць, што дэмаграфічная сітуацыя ў нашай краіне працягвае паляпшацца.
Агульнае змяншэнне насельніцтва ў 2012 годзе ў параўнанні з 2011 годам зменшылася амаль у 9 разоў.
На 1 студзеня 2013 года насельніцтва Беларусі складала 9 мільёнаў 463 тысячы 300 чалавек. Па-ранейшаму колькасць жыхароў павялічваецца толькі ў Мінску. Цяпер у сталіцы жывуць 1 мільён 900 тысяч 800 чалавек, паведамляе БЕЛТА.
Лукашэнка паставіў задачу: да 2015 года беларусаў павінна стаць больш
Фота — bymedia.net