Загінуў кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля

Мужчына пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе каля гіпермаркета “Алмі”, што працуе кругласуткава. Але ў той час светлафоры ўжо не працавалі і рух на пераходзе не рэгуляваўся. Пешахода не прапусціў кіроўца аўтамабіля “Опель Астра” 1990 года нараджэння, паведамляе БелаПАН.

Машына збіла яго. Сяргей Краўцоў загінуў на месцы, кіроўца аўтамабіля затрыманы. Вядзецца разбіральніцтва. Загінуламу было 50 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі