Завершаны ператрус на кватэры Лябедзькі
Сёння падчас ператрусу на кватэры лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі канфіскавалі сістэмны блок камп'ютара, нататнікі і дакументы.
Пра гэта сын палітыка Арцём Лябедзька паведаміў БелаПАН.
Паводле яго слоў, ператрус доўжыўся прыкладна тры гадзіны. Супрацоўнікі КДБ паказалі Арцёму прадпісанне, у якім было ўказана, што ператрус праводзіцца ў сувязі з распачатай крымінальнай справай на падставе артыкула 293 (масавыя беспарадкі).