Заўзятары раскупілі палову квіткоў на хатнія гульні БАТЭ ў ЛЧ

За два тыдні да стартавага хатняга паядынку з "Барселонай" прададзена больш за 15 тысяч білетных пакетаў. Усяго ў продаж іх паступіць 29 тысяч.

Білетныя пакеты (на ўсе тры хатніх гульні) падзеленыя на катэгорыі, у залежнасці ад кошту. 1-я - 700 тыс., 2-я - 400 тыс., 3-я - 190 тыс. Прычым у адны рукі прадаецца не больш двух пакетаў.

З суботы 24 верасня паступяць у адкрыты продаж тыя квіткі на гульню БАТЭ - "Барселона", якія засталіся пасля продажу пакетаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі