Збіты за бела-чырвона-белы сцяг Андрэй Моўчан — у бальніцы хуткай дапамогі

Як паведамляе БелаПАН, хлопец каля ўніверсама "Першамайскі" ў знак салідарнасці з палітвязнем Сяргеем Каваленкам разгарнуў бела-чырвона-белы сцяг. Міліцыянты з'явіліся ўжо праз некалькі хвілінаў і затрымалі яго. Пры гэтым Андрэя Моўчана збівалі.

У яго зафіксаваны пералом сківіцы і чэрапна-мазгавая траўма, цяпер лекары правяраюць, ці не пашкоджаны пазваночнік.

У аддзяленні міліцыі паведамілі, што ў дачыненні да Моўчана збіраюцца распачаць крымінальную справу па артыкулах за знявагу прэзідэнта і збіццё супрацоўніка міліцыі пры выкананні.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі