Жанчына скрала пратакол і ўцякла, у новым пратаколе яўка павысілася

Амаль адразу пасля таго, як старшыня камісіі вывесіў пратакол з вынікамі галасавання, да яго падбегла жанчына, сарвала паперу і ўцякла.

Назіральніцы ад аргкамітэта БХД Валерыя Чарнаморцава і Вольга Кавалькова адзначаюць, што ні старшыня ўчастка, ні дзяжурныя міліцыянты на гэта ніяк не адрэагавалі.

Паводле словаў назіральніц, спачатку сябры камісіі ў прысутнасці назіральніц БХД і назіральнікаў ад АБСЕ паведамілі, што на ўчастку прагаласавалі толькі 28,8% выбаршчыкаў, ці 317 чалавек з 1109. Менавіта пасля гэтага і быў скрадзены пратакол. Затым Вольга Кавалькова і Валерыя Чарнаморцава прыехалі ў акружную камісію і чакалі пратакол. Нарэшце ім зачыталі выніковыя лічбы галасавання — 565 чалавек, у выніку чаго "выбары адбыліся", паведамляе прэс-служба БХД.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі