Жлобінскі “Металург” упершыню стаў чэмпіёнам Беларусі па хакеі

Аўтарам адзінай шайбы ў гэтай гульні стаў Валерый Хлебнікаў, які адзначыўся на 30-й хвіліне, перадае БелаПАН. Такім чынам “Металург” выйграў серыю да чатырох перамог — 4:2.

У першым матчы серыі быў мацнейшым “Нёман” — 3:2. У другім і трэцім паядынках перамог “Металург” (3:2 і 5:2), у чацвёртым — “Нёман” (3:2), а у пятым зноў выйграў “Металург” (3:2).

Жлобінскі клуб у гэтым сезоне зрабіў своеасабліва хэт-трык. “Метаруг” выйграў Кубак Беларусі, рэгулярны чэмпіянат і цяпер Кубак Прэзідэнта, які ўрачаецца за перамогу ў плэй-оф.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі