Жлобінскі наркадылер мяняў “кайф” на камбікорм
Праваахоўнікі затрымалі 40-гадовага мужчыну, які прадаваў наркотыкі.
Як піша “Гомельская праўда”, нічога незвычайнага ў гэтым факце не было б, калі б не “валюта”, якой разлічваліся з дылерам спажыўцы. За наркотыкі мужчына браў не грошы, а… камбікорм. Рэч у тым, што ён гадуе свінняў і таму здабываў кармавыя сумесі для іх у абмен на наркотыкі.
Усяго ж у рэгіёне за пяць месяцаў 2012 года выяўлена 230 злачынстваў, звязаных з незаконным абарачэннем наркотыкаў, піша газета.