Жонка Каваленкі кажа, што ў Навінках палітвязня не лекуюць

Адвакат паведаміў жанчыне, што Сяргей Каваленка застаецца вельмі худым. Па яго словах, ніякага лячэння і кантролю над станам унутраных органаў яму не аказваюць. Аналізы Каваленкі таксама яшчэ не зробленыя, паведамляе БелаПАН са словаў жанчыны.

Нагадаем, Каваленка некалькі месяцаў трымаў галадоўку на знак пратэсту супраць турэмнага зняволення і прысуду, якія лічыць несправядлівымі. Судовая калегія Віцебскага суда накіравала яго на псіхіятрычную экспертызу ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр у Навінках пад Мінскам. На думку лекараў, галадоўка — праява псіхічнага разладу ў палітвязня.

13 красавіка стала вядома, што Каваленка добраахвотна спыніў галадоўку і пачаў самастойна выходзіць з яе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі