Журналісты ўшанавалі памяць Веранікі Чаркасавай (фота)
Родныя журналісткі і сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў 19 кастрычніка наведалі магілу і ўсклалі кветкі.
Нагадаем, што супрацоўніца недзяржаўнай газеты “Салідарнасць” 45-гадовая Вераніка Чаркасава была забітая 20 кастрычніка 2004 года ў сваёй кватэры ў Мінску. Гэтае забойства дагэтуль нераскрытае. Чаркасава пахаваная на могілках у Калодзішчах.
Фота — gazetaby.com