Журналісты "Вечернего Гродно" будуць раздаваць бясплатныя прэзерватывы
Пра гэта "Еўрарадыё" распавяла журналістка Таццяна.
Еўрарадыё: Ці шмат кантратэптываў вы збіраецеся раздаць?
Таццяна: “Шчыра кажучы, мы абяцалі раздаваць прэзерватывы толькі тым, хто ў першую чаргу мае ў іх патрэбу. І мы будзем даваць іх толькі тым людзям, якія змогуць даказаць, што яны не ў стане іх набыць за свае сродкі”.
Еўрарадыё: А якім чынам вы зможаце гэта вызначыць?
Таццяна: “Канечне, ніякай даведкі мы ні ад каго патрабаваць не будзем. Мы будзем верыць людзям на слова. Мы плануем звярнуцца да прыватных медычных ўстановаў і да Чырвонага крыжа, каб дапамаглі нам набыць прэзерватывы”.
Еўрарадыё: А калі спонсары не знойдуцца?
Таццяна: “Калі не знойдзем спонсараў, прыйдзецца набываць прэзерватывы за ўласныя грошы.”
Еўрарадыё: Ці не плануе вашае выданне якіх-небудзь іншых, магчыма больш маштабных акцыяў?
Таццяна: “Не, новых акцыяў мы не плануем. А гэтай акцыяй мы б хацелі зрабіць свой невялічкі ўнёсак у падтрымку здароўя грамадзянаў”.