Жыхары Століна збіраюць подпісы за адкрыццё більярднай
У горадзе няма дзе пагуляць у більярд. І гэта выявілася балючай праблемай для мясцовай моладзі.
Як піша газета “Навіны Палесся”, адзін з жыхароў горада праз сацыяльную сетку “Аднакласнікі” арганізаваў адмысловую групу і сабраў больш за 200 подпісаў за вырашэнне гэтага пытання.
Дарэчы, падпісанты не пабаяліся паведаміць свае імёны і прозвішчы ў падпісных лістах. У столінскім выканкаме паабяцалі ўсталяваць некалькі більярдных сталоў у новым фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Толькі адбудзецца гэта ажно ў верасні.