Рэспубліканскі форум прадпрымальнікаў пройдзе ў Мінску 13 чэрвеня

Рэспубліканскі форум прадпрымальнікаў пройдзе ў Мінску 13 чэрвеня

Рэспубліканскі форум прадпрымальнікаў пройдзе ў Мінску 13 чэрвеня. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня грамадскага аб'яднанння "Перспектыва" Анатоль Шумчанка. Месцам правядзення мерапрыемства будзе Дом Масквы, пачатак а 12-й гадзіне. Тэма форума — "Прадпрымальнікі і ўлада: адкрыты дыялог па ўмацаванню і развіццю даверу".

Спачатку планавалася сабраць індывідуальных прадпрымальнікаў 30 траўня ў актавай зале мінскай гасцініцы "Беларусь", аднак дамовіцца з адміністрацыяй не ўдалося. Шумчанка ўдзячны дапамозе Мінгарвыканкама ў пошуку памяшкання для правядзення форума.

У бліжэйшы час "Перспектыва" збіраецца правесці серыю рэгіянальных форумаў прадпрымальнікаў (у Магілёве, Гомелі і іншых гарадах).

Як вядома, сёлета пачаў дзейнічаць указ кіраўніка дзяржавы № 222, які патрабуе ад ІП гандляваць прадукцыяй легпраму, уведзнай з краін Мытнага саюза, толькі з адпаведнымі суправаджальнымі дакументамі. У выніку, з пачатку года значная частка прадпрымальнікаў спыніла працу, прайшлі акцыі пратэсту. Аднак да канца сакавіка многія з іх распачалі працу, нягледзячы на рызыку быць аштрафаванымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі