Рэвалюцыянерка і пісьменніца — факты пра Алаізу Пашкевіч
Алаіза Пашкевіч
У беларускіх школах вывучаюць вершы Алаізы Пашкевіч (яна ж — Цётка), але не гавораць пра тое, што яна была актыўнай грамадскай дзяячкай і рэвалюцыянеркай, якая змагалася за Беларусь. Расказваем падрабязней у нашым цыкле пра крутых жанчын беларускай гісторыі.
Беларуска насуперак
Алаіза нарадзілася на Шчучыншчыне ў 1876-м. Хоць яна родам з польскага шляхецкага роду, ужо ў маладосці яна і яе браты лічылі сябе менавіта беларусамі.
Пасля вучобы ў Вільні Алаіза працавала сельскай настаўніцай.
Беларусізавала сталіцу імперыі
Пажадаўшы працягнуць вучобу, Алаіза паехала ў Пецярбург. Там адразу пачала ўдзельнічаць ва ўсіх актыўнасцях беларускай дыяспары — напрыклад, у гуртку студэнтаў беларусаў "Круг беларускай народнай прасветы". Адной з агульных мэтаў гуртка была барацьба з царызмам і нацыянальнае вызваленне беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.