"Жалезная лэдзі" ؙБНР — факты пра Палуту Бадунову
Палута Бадунова
У гісторыі Беларусі ёсць свая "жалезная лэдзі": стагоддзе таму актыўна працавала над стварэннем незалежнай беларускай дзяржавы Палута Бадунова. Пра яе не згадваюць у школьных падручніках, дзе суцэльна адны мужчынскія партрэты. Выпраўляем гэты прабел і расказваем цікавыя факты пра яе.
З настаўніц — у рэвалюцыянеркі
Палута (паводле пашпарта — Пелагея) Бадунова нарадзілася ў 1885 годзе ў Новай Беліцы, цяпер гэта частка Гомеля. Хатняй гаспадыняй яна быць не хацела — і атрымала адукацыю настаўніцы рускай і геаграфіі. Выкладала ў сельскіх школах, праз некалькі гадоў паехала ў Пецярбург на вышэйшыя курсы, паляпшаць свае навыкі і адукацыю.
Там жа сустрэла Лютаўскую рэвалюцыю. І актыўна падключылася да яе, увайшоўшы ў тым ліку ў Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
Працавала на Беларусь
У тым жа годзе Палута далучылася да Беларускай сацыялістычнай грамады — першай беларускай нацыянальнай партыі, якая хай і падтрымлівала левыя ідэі, але выступала за беларускую дзяржаўнасць.
Яе затрымлівалі і бальшавікі, і палякі
Палуту неаднаразова затрымлівалі за яе дзейнасць. Як палякі, так і бальшавікі. Але ў адносна "траваедныя часы" гэта не заканчвала сур'ёзнымі тэрмінамі. Пасля няўдалых спробаў працягваць працаваць у Беларусі ўжо пасля стварэння СССР Бадунова пакінула краіну і два гады працягвала працаваць у Празе.
Але потым, у 1925-м, ёй дазволілі вярнуцца ў Беларусь. Пасля яна ўжо не магла пакінуць СССР.
Была рэпрэсаваная за Беларусь
У Беларусь Палута вярнулася з падарваным здароўем, весці ранейшую палітычную дзейнасць яна не магла. Таму жыла са сваякамі і пры іх падтрымцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.