Усё ідзе паводле плану: Беларусь упадае ў татальную лагістычную залежнасць ад РФ
Лагістычная залежнасць
У беларускага экспарту ўсё някепска, кажуць у “Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі”. Накіроўваючы ўвесь грузапаток у расійскія парты, чыноўнікі выконваюць план. Але краіна плаціць за гэта поўнай лагістычнай залежнасцю ад Расіі.
— Яны (расіяне) могуць круціць тарыфамі як хочуць і шантажаваць Беларусь. Гэта значыць, могуць ставіць любыя ўмовы ў абмен на паніжаныя тарыфныя каэфіцыенты за тона-кіламетр па расійскай тэрыторыі — і Беларусь будзе вымушаная згаджацца.
І чым гэта пагражае?
Асноўныя аб'ёмы беларускіх паставак цяпер праходзяць праз пункт "Езярышча" на поўначы Беларусі. У бок расійскай тэрыторыі кожны дзень едзе каля 12 цягнікоў, і з іх 9 — з калійнымі ўгнаеннямі.
І нават рухомы склад, які Беларусь выкарыстоўвае для транспарціроўкі сваіх грузаў, у 90% выпадкаў падае Расія. Беларускі калій экспартуецца на арандаваных платформах.
— Гэта поўная залежнасць. Чым яна пагражае? Ну, уявіце, што заўтра Расія адмяняе зніжкі на тарыфы. Што рабіць Беларусі? Куды дзявацца? Як экспартаваць сваю прадукцыю? Літва? Закрыта. Латвія? Таксама закрыта. Вазіць па нявыгадных тарыфах? Дрэнная гісторыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.