“Хутка павінна пачацца”: новая песня NAKA — прэзентацыя ў эфіры Еўрарадыё!
Сяргей Шчурко і Анастасія Шпакоўская
Беларускія творцы працягваюць даказваць, што ніякія цяжкасці і складанасці не прымусяць іх перастаць ствараць новыя песні, пісаць кнігі і карціны, ставіць спектаклі і арганізоўваць фестывалі, выставы і творчыя сустрэчы. І самае галоўнае, што дастаткова тых, каму гэты “творчы прадукт” цікавы і патрэбны. Таму заўсёды прыемна, калі з’яўляюцца новыя песні, запісваюцца новыя альбомы і складаюцца новыя калектывы. Як, напрыклад, новы праект Анастасіі Шпакоўскай NAKA acoustic. З якім Анастасія прэзентуе ў эфіры Еўрарадыё песню на верш Міхала Анемпадыстава “Хутка павінна пачацца”.
Як эміграцыя паўплывала на творчасць Анастасіі Шпакоўскай і адкуль бярэ сілы на эксперыменты? Чаму вырашыла пачаць пісаць па-беларуску і ці чакаць беларускамоўны альбом? Чым адметны праект “NAKA акустыка” і ці знойдзе беларуская культура сваё месца ў замежнай культуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць акторка, музыка, заснавальніца Першай беларускай анлайн-школы, лідарка гурта NAKA Анастасія Шпакоўская і гітарыст Сяргей Шчурко.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.