Робі Уільямс стаў аўтарам тысячнага альбома №1 у гісторыі брытанскага чарту
Новая свінгавая пласцінка Уільямса "Swing Both Ways", якая выйшла 18 лістапада, прададзеная ў колькасці 109 тысяч копій.
Для Уільмса "Swing Both Ways" — 11-ты па ліку альбом-лідар брытанскага чарту. Па гэтым паказчыку музыка дагнаў Элвіса Прэслі. Наперадзе толькі Мадонна (12 пласцінак) і The Beatles (15) .
Цікава, што з 1956 годзе ўпершыню ў гісторыі брытанскага чарту лідарам спісу стаў альбом “Songs For Swinging Lovers” Фрэнка Сінатры, натхняльніка Уільямса.
Паводле www.zvuki.ru
Фота з Фэйсбуку музыкі