Рух "За Свабоду" просіць Саўмін звярнуцца ў суд

Грамадская структура спадзяецца, што ўрад ініцыюе ў Канстытуцыйным судзе праверку законнасці нарматыўных актаў аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Намеснік старшыні руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч у каментары Еўрарадыё адзначае, што ў Беларусі адсутнічаць заканадаўчыя магчымасці грамадзянам легальна правесці нейкую вулічную акцыю. Чыноўнікамі створаныя такія перашкоды, якія проста немагчыма пераадолець: дамовы на абслугоўванне мерапрыемства не заключаюць без рашэння выканаўчай улады аб правядзенні масавага мерапрыемства, а выканкам яго не дазваляе, бо няма... згаданых дамоваў.

Губарэвіч: "Такая юрыдычная казуістыка прыводзіць да таго, што ў шэрагу рэгіёнаў Беларусі за апошнія 2-3 гады не было атрымана ніводнага станоўчага адказу на заяўкі, якія падавалі грамадзяне. Мы лічым, што на дадзеную праблему мусіць звярнуць увагу Канстытуцыйны суд, даць сваю ацэнку".

Юрась Губарэвіч мяркуе, што Канстытуцыйны суд мог бы выказацца на карысць захавання канстытуцыйных правоў грамадзян Беларусі на правядзенне сходаў, мітынгаў і пікетаў. Засталося толькі пачакаць рэакцыі Саўміну на зварот грамадскіх актывістаў.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі