Румас: Мінск не будзе змагацца за фінал футбольнай Лігі Еўропы 2016 года
Прычына — рэканструкцыя сталічнага стадыёна "Дынама". Аднак Мінск пазмагаецца за права прыняць фінал Лігі Еўропы ў 2018 годзе.
Пра гэта старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас заявіў у інтэрв'ю парталу tut.by. Ён прызнаў, што рэканструкцыя "Дынама" зацягваецца і "ў першапачатковыя тэрміны стадыён не будзе пабудаваны".
Фота — tut.by