Русы: Беларуская малочная прадукцыя захавае свае пазіцыі на расійскім рынку

Русы: Беларуская малочная прадукцыя захавае свае пазіцыі на расійскім рынку

Беларусь не збіраецца сыходзіць са сваёй малочнай прадукцыяй з рынку Расіі. Пра гэта ў праграме “Галоўны эфір” на тэлеканале “Беларусь 1” заявіў намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы. Паводле яго слоў, беларускія вытворцы гатовыя там працаваць “на канкурэнтнай аснове”. “Калі ты сыдзеш з нейкага рынку сёння — заўтра там цябе чакаць ужо не будуць, але ў любой краіне можна знайсці сваю нішу”, — сказаў Русы. Ён адзначыў, што ўвесь час павялічваюцца пастаўкі малочнай прадукцыі на рынкі іншых дзяржаў, не толькі Расіі. Такім чынам робяцца спробы дыверсіфікацыі яе экспарту.

Намеснік прэм’ера таксама звярнуў увагу на той факт, што ў Беларусі пастаянна павялічваецца вытворчасць сельгаспрадукцыі. Экспарт той жа малочнай прадукцыі расце, дзякуючы мадэрнізацыі малочна-таварных комплексаў, якая адбывалася ў папярэднія гады. За мінулую пяцігодку малака атрымалі на 250-270 тысяч тон больш, а ў бягучую пяцігодку — больш чым на мільён тон.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі