Рыгора Барадуліна дзіўна выпісалі з лякарні

Звычайна Барадулін праводзіў у лечкамісіі не менш за два тыдні, цяпер жа — толькі 9 дзён. Учора здарыўся інцыдэнт: да паэта не хацелі прапускаць ксяндза з Чырвонага касцёла, спасылаючыся, што “на здзяйсненне рэлігійных абрадаў трэба дазвол”. Пасля перамоваў святара ўсё ж прапусцілі. Ксёндз зазначыў, што яму даводзілася наведваць хворых у іншых лякарнях, але такога не было.



А зранку 6 жніўня да Барадуліна ў палату раптам падсялілі “чалавека ў гарнітуры”, з выгляду — чыноўніка. Пасля гэтага жонцы паэта патэлефанавалі і сказалі, што неабходнае лекаванне скончана, таму Барадуліна выпісваюць. Сам дзядзька Рыгор кажа, што ў лякарні яго наведвалі Арлоў, Баршчэўскі, Някляеў — магчыма, загадкавы сусед вырашыў пазбегнуць такіх сустрэчаў.



Нагадаем, 27 жніўня народны паэт страціў дома прытомнасць, упаў і да крыві пабіў галаву. Абследаванні і здымкі паказалі, што ніякіх сур’ёзных траўмаў няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі