Сацдаследаванне: 58% расіян выступае за далучэнне былых рэспублік СССР

Адказваючы на пытанне, з якім з наступных меркаванняў з нагоды далучэння Расіяй тэрыторый былых рэспублік СССР, дзе жывуць рускія, вы б хутчэй пагадзіліся, 58 % рэспандэнтаў заявілі – “Расія мае на гэта права, яна павінна абараняць сваіх”.

28 % апытаных адказалі, што “Расія не мае на гэта права, але ў выпадку далучэння Крыму Расія паводзіць сябе годна і законна, у адпаведнасці з нормамі міжнароднага права”.

Пры гэтым толькі 4 % жыхароў РФ лічаць, што “Расія не мае на гэта ніякага права, дзеянні Расіі міжнароднай супольнасцю не могуць не разглядацца як анексія чужой тэрыторыі і ваенная інтэрвенцыя супраць суверэннай дзяржавы”. Не змаглі адказаць 10% апытаных, паведамляе агенцтва УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі