Сацыял-дэмакраты рыхтуюць эстафетнае пікетаванне ў падтрымку Казуліна

Акцыі салідарнасці з палітвязнем Аляксандрам Казуліным пройдуць па ўсёй Беларусі. З заклікам да іх правядзення да грамадзян нашай краіны звярнулася кіраўніцтва Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Нагадаем, яе кіраўніком з'яўляецца Казулін. Акцыі прымеркаваныя да другіх угодкаў яго зняволення, што прыпадаюць на 25 сакавіка. Вось што распавёў Еўрарадыё першы намеснік старшыні партыі Анатоль Ляўковіч:

"Задумка такая, і яна ўжо здзяйсняецца: эстафетнае пікетаванне, падача заявак на пікетаванне, на мітынгі з патрабаваннем свабоды Казуліна і іншых палітвязняў. Я маю інфармацыю, што такія заяўкі ўжо падаюцца на Берасцейшчыне, сёння мне тэлефанавалі з Салігорску, дзе запланаваны мітынг. Хацеў бы адзначыць, што такія заяўкі падаюцца не толькі ад прадстаўнікоў нашай партыі, але і іншых суб'ектаў дэмакратычнай апазіцыі".


Акрамя правядзення пікетаў і мітынгаў, мяркуецца дасылаць Аляксандру Казуліну лісты і паштоўкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі