Сацыёлагі назвалі самыя важныя святы для беларусаў
Сацыёлагі назвалі самыя важныя святы і памятныя дні для беларусаў. Гэта — Новы год (71,6%) і Дзень Перамогі (68,7%). Далей ідуць праваслаўныя Вялікдзень (58,8%) і Раство (51,5%). На пятым месцы — Міжнародны жаночы дзень, які прыпадае на 8 сакавіка, у якога 41,3%.
Дзень незалежнасці РБ, які афіцыйна адзначаецца 3 ліпеня, набраў толькі 20,8%.
Сацыялагічнае даследаванне праводзілася Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2021 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.