Салігорскі "Шахцёр" у кваліфікацыі Лігі Еўропы выйграў у дацкага "Эсб'ерга"
Салігорскі "Шахцёр" у другім кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі Еўропы сустракаўся на сваім полі з дацкім "Эсб'ергам". Гульня скончылася з лікам 2:0 на карысць беларускага клуба.
Першы гол ужо на пятай хвіліне сустрэчы забіў Эліс Бакай. Потым на 55-й хвіліне гульні Павел Рыбак павялічыў адрыў "гарнякоў". Дацкія футбалісты так і не здолелі "размачыць" лік.