"Самае жорсткае рашэнне". Што студэнты БДУ думаюць пра платныя адпрацоўкі
З 1 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ўводзяцца платныя адпрацоўкі лабараторных заняткаў, кантрольных работ, практычных заняткаў у камп'ютарных класах, а таксама прапушчаных калёквіумаў і дадатковых кансультацый па вучэбных прадметах. Іх кошт вар'іруецца ў залежнасці ад навуковай ступені і звання выкладчыка.
Журналісты Еўрарадыё даведаліся ў студэнтаў Белдзяржуніверсітэта, ці задавальняе іх такое рашэнне рэктарата і ці будуць платныя адпрацоўкі стымуляваць прагу да вучобы.