Самы жахлівы прагноз на 2014 год
Паводле календара вікінгаў, да канца свету засталося менш за два месяцы.
Нібыта, у "Прароцтвах Вельвы" гаворыцца, што дзень апошняй бітвы паміж сіламі Святла/Дабра і сіламі Цемры/Зла — 22 лютага 2014 года.
Пра гэта яшчэ ў лістападзе напісала брытанская газета Mirror. Паводле міфалагічнай версіі, богі на чале з Одзінам распачнуць бітву з цёмным войскам: разнастайнымі пачварамі, монстрамі, волатамі. У выніку, загінуць не толькі богі, але і людзі. Гэта і будзе канец свету.
Пасля гэтай катастрофы адбудзецца абнаўленне сусвету і распачнецца новая эра. Праўда, пабачаць яе толькі... два чалавекі: Ліўтрасір і Ліў. Гэтыя "Адам і Ева" і адродзяць чалавецтва.
Фота — Reuters