Санаторый "Юнацтва" папрасіў прабачэння ў адпачывальнікаў за ўцечку хлору

У памяшканні станцыі дазавання і хларавання "Эматрон" воднаспартыўнага комплексу санаторыя адбылася ўцечка хлору.



На момант здарэння ў корпусе былі 20 чалавек: 15 наведвальнікаў і 5 супрацоўнікаў. Да прыбыцця выратавальнікаў усе самастойна пакінулі корпус. У выніку ўцечкі 12 чалавек былі дастаўленыя для абследавання ў лякарню. 11 з іх — адпачывальнікі, грамадзяне Расіі. 12-м стаў старшы інструктар басейна: яго даставілі ў рэанімацыю з дыягназам інгаляцыйнае атручванне.



Наступствы аварыі супрацоўнікі санаторыя разам з выратавальнікамі ліквідавалі на працягу 20 хвілінаў. Цяпер пад назіраннем медыкаў застаюцца два чалавекі. Іх самапачуванне асцярог медыкаў не выклікае, перадае interfax.by.



Цяпер воднаспартыўны комплекс працуе ў штатным рэжыме.



Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі