Санкцыі: У Расіі адабралі этап Кубка свету па канькабежным спорце

Санкцыі: У Расіі адабралі этап Кубка свету па канькабежным спорце

У Расіі адабралі этап Кубка свету па канькабежным спорце. Ён мусіў прайсці ў Чалябінску 10-12 сакавіка. Аднак Міжнародны саюз канькабежцаў перанёс этап у іншую краіну, інфармуе РІА "Новости". Прычына — рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта, якія грунтуюцца на дакладзе камісіі WADA пра масавае ўжыванне допінгу ў Расіі ды яшчэ і з падтрымкай дзяржавы.

Раней Міжнародная федэрацыя бабслея і скелетона перанесла чэмпіянат свету з расійскага Сочы ў нямецкі Кенігзэе. Этап Кубка свету па біятлоне таксама не будзе праводзіцца ў Расіі ў сакавіку 2017-га. Ужо некалькі краін Еўропы заявілі пра байкот. У згаданым дакладзе WADA згадваюцца і расійскія біятланісты, якія "засвяціліся" на прыёме допінгу. І вось 22 снежня стала вядома, што Саюз біятланістаў Расіі прапанаваў Міжнароднаму саюзу біятланістаў перанесці этап з Цюмені. Міжнародны саюз пачне расследаванне ў адносінах расійскага саюза, а таксама 29 біятланістаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, беларускія Раўбічы знаходзяцца ў спісе кандыдатаў на правядзенне этапа Кубка свету па біятлоне, які будзе перанесены з расійскай Цюмені.

Санкцыі: У Расіі адабралі этап Кубка свету па канькабежным спорце
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі