Саннікаў і Правальскі падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі

Пакуль што толькі два чалавекі падалі дакументы ў Цэнтравыбаркам на рэгістрацыю кандыдатамі ў прэзідэнты. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік. Лазавік: "На цяперашні момант два – Правальскі і Саннікаў. Рэгістрацыі падлягаюць тыя грамадзяне, якія вылучаныя і падалі неабходныя дадатковыя дакументы. Дык вось, спадар Правальскі - яму ніхто не будзе адмаўляць у рэгістрацыі. Па той простай прычыне, што зарэгістраваць можна толькі вылучанага. А спадар Правальскі не вылучаны, не падаў неабходнай колькасці подпісаў".

Лазавік дадаў, што Цэнтравыбаркам усё адно будзе правяраць пададзеныя Правальскім дакументы. Нагадаем, што дакументы на рэгістрацыю можна падаць да 13 лістапада.