Санстанцыя не знайшла ў Гродне ніводнай нармальнай шаўрмы
Шаурма
Супрацоўнікі Гродзенскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі паспрабавалі знайсці ў горадзе бяспечную шаўрму — і не справілася. Спецыялісты прыйшлі ў 11 аб'ектаў харчавання і знайшлі парушэнні ў кожным з іх.
"Практычна ў кожным аб'екце ажыццяўляўся зварот харчовай прадукцыі без наяўнасці маркіроўкі і (або) са скончаным тэрмінам прыдатнасці", — кажуць у санстанцыі.
А ў кожным другім аб'екце знайшлі парушэнні ўмоў захоўвання прадуктаў. А часам супрацоўнікі устаноў дапускаліся да працы без даведак аб стане здароўя.
Супрацоўнікі санстанцыі канфіскавалі з абарачэння каля 225 кг харчовай прадукцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.